Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Усё скалыхнулася пасьля таго, як паслухаў перадачу пра авальную залю, пра галадоўку дэпутатаў"


RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 14 красавіка 2005 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) “Добры вечар, паважаныя! У кнізе скаргаў і прапановаў адміністрацыі прэзыдэнта я б запытаў наступнае: калі ваш парлямэнт ратыфікуе эўрапейскую канвэнцыю па правах чалавека? Ці гэта вам крайне нявыгадна? Другое: калі нарэшце скасуеце гэты штамп ва ўсе краіны сьвету, які прыніжае грамадзянаў Белай Русі?”

(Спадар: ) “Добрай раніцы! Ніяк не магу супакоіцца, сэрца баліць, бо ўсё скалыхнулася пасьля таго, як паслухаў перадачу пра авальную залю, пра галадоўку дэпутатаў. І хацеў бы адно толькі сказаць. Гэтую перадачу, прысьвечаную гэтай даце, трэба кожны месяц даваць у эфір, таму што яна ўскалыхвае душы, падымае сумленьне чалавека, каб чалавек трохі задумаўся пра бацькаўшчыну, пра яе сымбалі, гісторыю і пра тое, што чакае нас у будучыні. Гэта па-першае.

Па-другое, паведамляеце вы, што недзе ў музэі сучаснага мастацтва праходзяць выставы. А дзе ён знаходзіцца? На якой вуліцы, які дом? Калі б я ведаў, я б сабраўся, ня гледзячы на ўсе хваробы, і пайшоў бы туды”.

(Банкевіч Генадзь: ) “Шаноўная Свабода! Вельмі дзякую за сёньняшнюю перадачу аб галадоўцы фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ў 1995 годзе. Тэма галадоўнікаў вельмі цікавая, як і цікавыя адносіны да яе некаторых палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Але лічу, што галадоўка дэпутатаў апазыцыі БНФ на чале зь Зянонам Пазьняком заслугоўвае значна большай ўвагі! Пра яе павінны выказвацца ўсе ўдзельнікі! Павінна быць падрыхтаваная кніга! Была ж знойдзена магчымасьць на радыё расказаць аб апэрацыі “АРА” і выпусьціць кнігу. Гэта лёсавызначальная тэма для ўсіх беларусаў. А барацьбе за нацыянальнае вызваленьне рэдакцыя павінна значна больш увагі надаваць у сваіх перадачах. Аб якой дэмакратыі можна весьці гаворку, калі зьнішчаецца ўвесь беларускі этнас?”

(Мікола Саскевіч: ) “Дзень добры, шаноўнае панства! Раніцай пачуў у вашай праграме нашага беларускага лідэра Зянона Станіслававіча Пазьняка. Я цалкам зь ім згодны. Таму, адказваючы на вашае пытаньне, скажу, што пісаць скаргі і прапановы няма каму. Ва ўладзе сядзяць бандыты, іх можна назваць СС ці НКВД, што тое самае. Жыць сумленна пры гэтым рэжыме немагчыма і небясьпечна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG