Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ пра выбары ў Македоніі


ВЕНА. У Македоніі падчас другога туру мясцовых выбараў, які адбыўся ў нядзелю, зарэгістраваныя сур’ёзныя парушэньні. Пра гэта гаворыцца ў заяве Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. У дакумэнце аднак адзначаецца, што выбары прайшлі ў спакойнай атмасфэры. Афіцыйныя вынікі выбараў чакаюцца заўтра. Правядзеньне гэтых выбараў прадугледжана пагадненьнем, пры дапамозе якога чатыры гады таму быў пакладзены канец узброенаму паўстаньню македонскіх альбанцаў.
XS
SM
MD
LG