Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Хадановіч знаёміць беларусаў зь лімэрыкамі


RFE/RL Апошнім часам назіраецца нашэсьце іншаземнай вэрсыфікацыі на беларускую кананічную тэрыторыю. Выходзяць то кніга беларускіх хоку (Ул.Сіўчыкаў), то зборнік беларускіх танка (Н.Гілевіч). Днямі прыйшла да чытача і кніга беларускіх лімэрыкаў Андрэя Хадановіча. Першы асобнік шчасьлівы аўтар наўпрост з друкарні прынёс да нас у студыю Радыё Свабода.

(Хадановіч: ) “Пачуць лімэрыкі можна 12 красавіка, на Дзень касманаўтыкі, а 18.00 у сталічным Доме літаратара (Фрунзэ, 5). Вечарына нездарма мае назву “Землякі: погляд з космасу”. На арбіце сустрэнуцца Ўладзімер Арлоў, Кася Камоцкая, Юрась Барысевіч, Вальжына Морт (яна спэцыяльна прыехала з Варшавы), малады паэт Глеб Лабадзенка, гурт “Індзіга” (для якога я перакладаю песьні на беларускую мову), авангардавы тэатар “Ай”, які пакажа грандыёзнае дзейства “Сны Юрыя Гагарына”... Адбудзецца такі супольны палёт на шматступеньчатых крылах натхненьня. Запрашаю ўсіх”.

Поўны тэкст інтэрвію з Хадановічам у новай перадачы сэрыі Вольная студыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG