Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнт Кіргізстану прыняў адстаўку Акаева


БІШКЕК. Парлямэнт Кіргізстану прыняў адстаўку Аскара Акаева з пасады прэзыдэнта краіны. Выбары новага кіраўніка дзяржавы прызначаныя на 10 ліпеня.

Таксама сёньня Вярхоўны суд Кіргізстану цалкам апраўдаў аднаго зь лідэраў былой апазыцыі Фэлікса Кулава.

Былы віцэ-прэзыдэнт і кіраўнік службы бясьпекі Кіргізстану Кулаў звыш чатырох гадоў правёў у вязьніцы, асуджаны з абвінавачаньняў у гаспадарчых злачынствах і злоўжываньні службовым становішчам. Сам Кулаў заяўляў, што вінавачаньні супраць яго насілі палітычна матываваны характар.
XS
SM
MD
LG