Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд у справе Хадаркоўскага – 27 красавіка


МАСКВА. У Мяшчанскім судзе расейскай сталіцы завяршыўся разгляд справы былых кіраўнікоў нафтавай кампаніі “ЮКОС” Міхаіла Хадаркоўскага й Платона Лебедзева. Прысуд у справе будзе абвешчаны 27 красавіка. Выступаючы з апошнім словам, Хадаркоўскі зноў заявіў сёньня пра сваю невінаватасьць.

(Хадаркоўскі: ) “Усёй Расеі вядома, што органам пракуратуры так і не ўдалося давесьці ніводнага з выстаўленых мне вінавачаньняў. Спробы прыпісаць мне якія б там ні было злачынствы абярнуліся адкрытым фарсам. Нават сьведкі абвінаваўчага боку фактычна далі паказаньні на маю карысьць”.

Хадаркоўскага й Лебедзева вінавацяць у махлярстве, нясплаце падаткаў і раскраданьні акцыяў кампаніі “Апатыт”. Дзяржаўны абвінаваўца прасіў асудзіць кожнага з абвінавачаных на 10 гадоў зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG