Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Таджыкістан: ордэр на арышт лідэра апазыцыі


ДУШАНБЭ. Улады Таджыкістану выдалі новы ордэр на арышт апазыцыйнага лідэра, галавы Дэмакратычнай партыі краіны Махмадрузі Іскандарава. Генэральны пракурор Таджыкістану Бабаджан Бабаханаў скрытыкаваў сёньня рашэньне Расеі, якая адмовілася выдаць Іскандарава Таджыкістану.

Іскандарава затрымалі ў Маскве летась на патрабаваньне Генэральнай пракуратуры Таджыкістану, якая вінаваціць палітыка ў раскраданьні грошай і сувязях з тэрарыстычнай групаю. На мінулым тыдні пастановаю маскоўскай пракуратуры Іскандараў быў вызвалены з-пад арышту.
XS
SM
MD
LG