Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Індыя й Кітай рэгулююць памежны канфлікт


ДЭЛІ. Прэм’ер-міністры Індыі й Кітаю Манмаган Сінгх і Вэнь Цзябао дасягнулі дамоўленасьці аб новым стратэгічным і эканамічным партнэрстве між дзьвюма краінамі. Падчас сустрэчы ў Дэлі Сінгх і Вэнь Цзябао падпісалі пагадненьне, якое прадугледжвае захады для вырашэньня індыйска-кітайскага памежнага канфлікту. З 1962 году краіны выстаўляюць адна адной тэрытарыяльныя прэтэнзіі: Індыя вінаваціць Кітай у акупацыі часткі штату Джаму й Кашмір, у сваю чаргу Кітай заяўляе прэтэнзіі на частку тэрыторыі на паўночным усходзе індыйскага штату Аруначал-Прадэш.
XS
SM
MD
LG