Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што ўбіў, то і ўехаў


Максім Шчур, Прага Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Уявім сабе сытуацыю: гаспадар зьбіраецца выехаць з раніцы ў мястэчка на кірмаш, і так сьпяшаецца, што забываецца пакарміць каня. Галодны конь, натуральна, ня надта імкнецца бегчы. Не пасьпеўшы выехаць на гасьцінец, конь спыняецца, пачынае ўпарціцца. Што рабіць? Застаецца толькі брацца за пугу. Аднак такая мэтода заахвочваньня дзейнічае адно непрацяглы час: празь нейкіх пару крокаў стомлены конь зноўку спыняецца, і ўсё пачынаецца спачатку. І так – усю дарогу. Неўзабаве й сам гаспадар стамляецца больш за каня, кідае пугу, плюецца ды лаецца: “О дзе каняка! Што ўбіў, то і ўехаў!”

Зь сёньняшняга гледзішча – крыху бяздушная прымаўка ў дачыненьні да беднай жывёлы. Але ўжываюць яе цяпер, натуральна, не да коней, а да людзей, якія вызначаюцца непрацавітасьцю, неахвотай, упартасьцю. Гэта можа быць і школьнік, якому не ідзе вучоба, і сябра, які соты раз абяцае вярнуць пазычаную кніжку, але вам усё адно прыходзіцца зноў яму аб ёй нагадваць. Але гэта яшчэ што – горш, калі ў ролі неахвочага канякі выступае спрактыкаваны бюракрат, у якога няма асаблівай ахвоты займацца вашымі праблемамі без дадатковага заахвочваньня, альбо падначалены, які зробіць нешта толькі тады, калі вы асабіста яго аб гэтым папросіце. Вось пра такога несумленнага “памочніка”, якога ўвесь час трэба панукваць, ільга сьмела сказаць: на ім што ўбіў, то і ўехаў.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)
XS
SM
MD
LG