Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка аб''явіў "ударную будоўлю для лепшай моладзі краіны”


Вячаслаў Кулік, Менск Аляксандр Лукашэнка абвясьціў рэканструкцыю Аўгустоўскага канала ўдарнай моладзевай будоўляй краіны. Паводле адпаведнага ўказу, у часе летніх вакацыяў на Гарадзеншчыне павінны працаваць маладыя спэцыялісты, студэнцкія атрады, а таксама школьнікі.

Працоўнае заданьне на летнія вакацыі атрымалі чальцы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Між тым, у Цэнтральным камітэце БРСМ адказны за набор “добраахвотнікаў” сакратар ЦК Яўген Карпік наагул адмаўляецца падзяліцца якой-небудзь інфармацыяй.

(Карпік: ) “Дзякуй, іншым разам…”

Запытваю ў моладзі на вуліцы: ці вабіць іх прапанова правесьці вакацыі на рыцьці канала?

(Юнак: ) “ Цяперашнія студэнцтва – народ такі, што можам зарабіць не толькі на капаньні канала”.

(Юнак: ) “Буду дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Вырошчваць памідоры й агуркі”.

(Юнак: ) “Мой ВУЗ накіраваны не на гэтыя спэцыяльнасьці, так што пытаньне не да мяне”.

Аўгустоўскі канал на тэрыторыі Польшчы мае 80 кілямэтраў даўжыні і зьяўляецца выдатным турыстычным аб''ектам. Беларускі ўчастак карацейшы ў чатыры разы, але ён занядбаны, і акрамя цяжкай ручной працы патрабуюцца вялікія інвэстыцыі на аднаўленьне.
XS
SM
MD
LG