Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талябані:"Войскі ЗША павінны застацца ў Іраку"


БАГДАД. Амэрыканскія войскі павінны застацца ў Іраку – лічыць новы прэзыдэнт краіны Джаляль Талябані. У інтэрвію тэлекампаніі CNN Талябані падкрэсьліў, што Ірак мае патрэбу ў войсках кааліцыі, пакуль у яго няма ўласнага войска. Былы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі пагадзіўся, каб прадстаўнікі яго блёку ўвайшлі ў новы ўрад. Аляўі аднак ставіць умову, што прадстаўнікі яго блёку павінны атрымаць 4 міністэрскія пасады. Дагэтуль былы прэм’ер заяўляў аб намеры пайсьці ў апазыцыю. Пакістанскія ўлады пацьвердзілі, што ў Іраку выкрадзены пакістанскі консул Малік Мохамад Джавед. У заяве МЗС Пакістану гаворыцца, што ў суботу консул пайшоў на вечаровую малітву ў мячэць і не вярнуўся. Як паведамляецца, экстрэмісцкая групоўка “Ісламская армія Іраку”, якая яго выкрала, патрабуе, каб Пакістан паабяцаў не накіроўваць свае войскі ў Ірак. Экстрэмісцкая групоўка Абу Мусаба аз-Заркаўі адкінула прапанаваную новымі ўладамі Іраку амністыю і заявіла, што будзе працягваць “сьвяшчэнную вайну”.
XS
SM
MD
LG