Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстрацыя на Храмавай гары не адбылася


ЕРУСАЛІМ. У Ерусаліме сілы бясьпекі сарвалі пляны ізраільскіх ультранацыяналістаў правесьці дэманстрацыю на Храмавай гары. Прыхільнікі габрэйскага радыкальнага руху “Рэвава" зьбіраліся правесьці там дэманстрацыю пратэсту супраць вываду ізраільскіх войскаў і паселішчаў з Паласы Газы. Храмавая гара – сьвятое месца для мусульман і юдэяў. Палестынскія экстрэмісцкія групоўкі пагражалі спыніць замірэньне з Ізраілем у выпадку, калі дэманстрацыя адбудзецца. Ізраільская паліцыя цалкам заблякавала ўсе падыходы да Храмавай гары. Адбыліся сутыкненьні з паліцыяй. 31 чалавек быў арыштаваны. Адначасова пад Ерусалімам былі перахопленыя некалькі аўтобусаў з палестынцамі, якія таксама мелі намер трапіць на Храмавую гару. У адказ палестынцы правялі бурныя дэманстрацыі пратэсту на Заходнім Беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG