Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Антыяпонскія дэманстрацыі ў Кітаі


ПЭКІН. Кітай не нясе адказнасьці за цяперашні стан адносін з Японіяй. З гэтай заявай выступіла сёньня міністэрства замежных справаў Кітаю. У заяве падкрэсьліваецца, што антыяпонскія дэманстрацыі ёсьць наўпроставым вынікам адмовы Японіі прызнаць факт ваенных злачынстваў ў Кітаі ў гады Другой Усясьветнай вайны. Шматтысячныя дэманстрацыі і напады на японскія аб’екты працягваюцца ў Кітаі ўжо два дні. Учора маніфэстацыя адбылася ў Пэкіне, сёньня – у двух гарадах на поўдні Кітая. Міністар замежных справаў Японіі Нобутака Машымура заклікаў Пэкін прынесьці афіцыйныя прабачэньні, кампэнсаваць нанесеныя страты, ўзмацніць меры бясьпекі і забясьпечыць абарону японскім грамадзянам, кампаніям і амбасадам.
XS
SM
MD
LG