Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія вайскоўцы ачапілі Храмавую гару


ЕРУСАЛІМ. У Ерусаліме ізраільскія сілы бясьпекі цалкам ачапілі Храмавую гару. Прыхільнікі габрэйскага радыкальнага руху “Рэвава" зьбіраліся правесьці там дэманстрацыю пратэсту супраць вываду ізраільскіх войскаў і паселішчаў з Паласы Газы. Палестынскія экстрэмісцкія групоўкі пагражалі спыніць замірэньне з Ізраілем у выпадку, калі дэманстрацыя адбудзецца. Да сярэдзіны дня ў Ерусалім дабраліся толькі некалькі соцень дэманстрантаў. Адбыліся сутыкненьні з паліцыяй. 13 чалавек арыштаваныя. Адначасова пад Ерусалімам былі перахопленыя некалькі аўтобусаў з палестынцамі, якія таксама мелі намер трапіць на Храмавую гару. У адказ палестынцы правялі бурныя дэманстрацыі пратэсту на Заходнім Беразе Ярдану. Храмавая гара – сьвятое месца для мусульман і юдэяў.
XS
SM
MD
LG