Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку выкрадзены пакістанскі консул


ІСЛАМАБАД. Пакістанскія ўлады пацьвердзілі, што ў Іраку выкрадзены пакістанскі консул Малік Мохамад Джавед. У заяве МЗС Пакістану гаворыцца, што ў суботу консул пайшоў на вечаровую малітву ў мячэць і не вярнуўся. Як паведамляецца, экстрэмісцкая групоўка “Ісламская армія Іраку”, якая яго выкрала, патрабуе, каб Пакістан паабяцаў не накіроўваць свае войскі ў Ірак. У нядзелю ў Багдадзе адбылося паседжаньне парлямэнту, на якім гучалі заклікі адмяніць у сталіцы шэраг узмоцненых мер бясьпекі, якія дэпутаты палічылі неапраўдана жорсткімі. Экстрэмісцкая групоўка Абу Мусаба аз-Заркаўі адкінула прапанаваную новымі ўладамі Іраку амністыю і заявіла, што будзе працягваць “сьвяшчэнную вайну”. У заяве групоўкі новага прэзыдэнта Іраку Джаляля Талябані называюць “агентам Амэрыкі”. Талябані прапанаваў аб’явіць амністыю паўстанцам, каб даць ім магчымасьць інтэгравацца ў новае грамадзтва.
XS
SM
MD
LG