Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Акцыя пратэсту ў Бішкеку


МАСКВА. Часовы міністар замежных справаў Кіргізстану Роза Атунбаева сёньня прыбыла ў Маскву для перамоваў з расейскімі ўрадоўцамі. Заўтра яна сустрэнецца з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеям Лаўровым. У гэты ж дзень кіргіскі парлямэнт ізноў будзе разглядаць пытаньне аб адстаўцы зрынутага прэзыдэнта Аскара Акаева. На цэнтральнай плошчы Бішкеку каля 5 тысячаў чалавек правялі сёньня акцыю пратэсту супраць самавольнага захопу зямель. Расейскае агенцтва “Інтэрфакс” прыводзіць словы ўдзельнікаў мітынгу пра тое, што землі захопліваюць групы людзей, якія прыбываюць у Бішкек з розных раёнаў Кіргізстану. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Кіргізстану Курманбэк Бакіеў запэўніў ўдзельнікаў пратэстаў, што ўлады не дапусьцяць парушэньняў. Паводле Бакіева пэўныя сілы распускаюць гэткія чуткі, каб сутыкнуць жыхароў з поўдня і поўначы краіны.
XS
SM
MD
LG