Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жалобныя цырымоніі ў Бухэнвальдзе


ВЭЙМАР. Канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр заклікае сьвет не забываць пра злачынствы нацызму. Выступаючы сёньня ў Вэймары, дзе праходзяць цырымоніі з нагоды 60-годзьдзя вызваленьня канцлягеру “Бухэнвальд”, Шрэдэр заявіў, што Нямеччына больш ніколі не дапусьціць разгулу беззаконьня, антысэмітызму, расізму і ксэнафобіі. Амэрыканскія войскі вызвалілі Бухэнвальд 11 красавіка 1945 году. Яго вязьнямі былі каля чвэрці мільёна чалавек, зь іх каля 60 тысячаў загінулі. У момант вызваленьня лягеру там знаходзілася 21 тысяча вязьняў. На цырымонію ў Вэймар прыбылі 550 былых вязьняў Бухэнвальду, 50 вэтэранаў амэрыканскага войска, прадстаўнікі розных партый Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG