Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: акцыі супраць амэрыканскай прысутнасьці


БАГДАД. У Багдадзе сёньня тысячы прыхільнікаў лідэра радыкальных шыітаў Муктады ас-Садра правялі дэманстрацыю пратэсту супраць амэрыканскай вайсковай прысутнасьці ў Іраку. Дэманстрацыя прымеркаваная да другой гадавіны ўварваньня сілаў кааліцыі ў Ірак. Асноўны мітынг адбыўся на плошчы Фірдас, дзе два гады таму іракцы з дапамогаю жаўнераў кааліцыі зрынулі статую Садама Хусэйна. Стала вядома, што ўчора 15 жаўнераў урадавых войскаў былі забітыя ў выніку нападу паўстанцаў пад горадам Эль-Лятыфія. Толькі за сакавік паўстанцы забілі болей як 250 ірацкіх паліцыянтаў і вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG