Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кітаі адбылася антыяпонская дэманстрацыя


ПЭКІН. У гандлёвым прымесьці Пэкіну ля рэзыдэнцыі амбасадара Японіі каля дзесяці тысячаў чалавек узялі сёньня ўдзел у антыяпонскай дэманстрацыі. Маніфэстанты палілі японскія сьцягі і заклікалі да байкоту японскіх тавараў на знак пратэсту супраць адмовы Токіо прызнаць факт зьдзяйсьненьня садысцкіх дзеяньняў японскімі жаўнерамі ў дачыненьні да кітайцаў у часе Другой усясьветнай вайны. Адбылася сутычка з паліцыяй. Некалькі сотняў дэманстрантаў прарвалі паліцэйскі кардон і сталі закідваць рэзыдэнцыю амбасадара камянямі і бутэлькамі. Міністэрства замежных справаў Японіі выказала пратэст з нагоды інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG