Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вясельле нашчадка брытанскага пасаду


ВІНДЗАР, ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. У Віндзары адбылася шлюбная цырымонія спадкаемцы брытанскага пасаду прынца Чарлза і Камілы Паркер-Боўлз. Сотні людзей віталі вясельны картэж. Яны бралі шлюб не ў царкве, паколькі і жаніх, і нявеста разьведзеныя. Пасьля сьціплай цырымоніі ў мэрыі маладых блаславілі ў саборы сьвятога Георга. Гасьцямі цырымоніі былі прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр і прадстаўнікі некалькіх каралеўскіх дамоў. Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт прысутнічала толькі на службе ў саборы і на прыёме. Жонка прынца Чарлза цяпер будзе называцца герцагіняй Карнуольскай.
XS
SM
MD
LG