Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хатамі адмаўляе, што гутарыў з Кацавам


ТЭГЕРАН. Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі абверг паведамленьні, што ён і прэзыдэнт Ізраілю Мошэ Кацаў паціснулі адзін аднаму руку і размаўлялі ў часе пахаваньня Яна Паўла ІІ у Ватыкане. Афіцыйны палітычны курс Ірану накіраваны на ліквідацыю Ізраілю. Раней Мошэ Кацаў, сам народжаны ў Іране, заявіў, што коратка перагаварыў у Ватыкане з Хатамі. Кіраўніцтва Сырыі ў сваю чаргу таксама заявіла, што ў Ватыкане прэзыдэнт Башар Асад і Мошэ Кацаў паціснулі адзін аднаму руку выключна ў межах пратаколу і за гэтым няма ніякага палітычнага сэнсу.
XS
SM
MD
LG