Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр таджыцкай апазыцыі хоча балятавацца на прэзыдэнта


ДУШАНБЭ. Лідэр апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі Таджыкістану Махмадрузі Іскандараў сёньня заявіў аб намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у наступным годзе. Таджыцкія ўлады абвінавачваюць Іскандарава ў фінансавых злачынствах і сувязях з тэрарыстычнай групоўкай. Яго арыштавалі ў Маскве летась паводле патрабаваньня Генэральнай пракуратуры Таджыкістана. Учора расейскія ўлады вызвалілі яго з прычыны недахопу доказаў віны. Іскандараў лічыць выстаўленыя супраць яго абвінавачаньні палітычна матываванымі.
XS
SM
MD
LG