Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: “Сумуюць мільёны людзей добрай волі”


Сяргей Навумчык, Прага Пра ролю Папы Яна Паўла Другога гаворыць Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

(Сурвіла: ) "У гэты дзень паховінаў Папы Яна Паўла Другога хачу выказаць мае шчырыя спачуваньні усім беларусам-каталікам і ўніятам, якія страцілі вялікага правадыра. Сумуюць сёньня мільёны людзей добрай волі, незалежна ад веравызнаньня і нацыянальнасьці. А Бацькаўшчына Яна Паўла Другога – Польшча – з удзячнасьцю прыгадвае ролю, якую ён адыграў у яе адраджэньні. Прыпамінае менавіта яго словы "Ня бойцеся!". Страх жыве, на жаль, у нашым беларускім народзе. І ён ёсьць паважным фактарам нашай дасюляшняй бяды. Дык хацелася б, каб і беларускі народ пачуў гэтыя словы – Ня бойцеся!"
XS
SM
MD
LG