Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргіскі парлямэнт адмяняе льготы Акаеву


БІШКЕК. Парлямэнт Кіргізіі адклаў да панядзелку галасаваньне аб адстаўцы Аскара Акаева. Дэпутаты жадаюць, каб часовы прэзыдэнт Курманбек Бакіеў найперш ухваліў зьмены ў закон, якія пазбаўляюць Акаева некаторых ранейшых ільготаў і гарантыяў. Акаеў, які зьбег у Расею пасьля таго як прыхільнікі апазыцыі захапілі ягоны офіс, падпісаў у панядзелак у Маскве пагадненьне пра адстаўку. Яно, аднак, мае быць зацьверджанае кіргіскім парлямэнтам. Паводле сёньняшняга рашэньня парлямэнту, сям’я Акаева, у адрозьненьне ад яго самога, ня будзе мець імунітэту супраць крымінальнага перасьледу. Новы праект таксама забараняе Акаеву удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах.
XS
SM
MD
LG