Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Туркмэністане маюць быць выбары


АШГАБАТ. Прэзыдэнт Тукмэністану Сапармурат Ніязаў сёньня заявіў, што ў 2009 годзе ў гэтай краіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Раней туркмэнскі парлямэнт надаў Ніязаву статус пажыцьцёвага прэзыдэнта. Сёньня Ніязаў заявіў на ўрадавым паседжаньні:

(Ніязаў: ) “У 2009 годзе нам трэба правесьці прэзыдэнцкія выбары. Павінныя быць выбары, бо павінны быць пераемнік на гэтай пасадзе, рана ці позна”.

Ніязаў заявіў, што туркмэнскі парлямэнт абярэ трох ці чатырох кандыдатаў на прэзыдэнты. Ён таксама сказаў, што ад канца 2006 году плянуецца пачаць мясцовыя, рэгіянальныя і парлямэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG