Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папу пахавалі непадалёк ад Сьвятога Пятра


ВАТЫКАН. Папу рымскага Яна Паўла II сёньня пахавалі ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў Рыме. На цырымонію пахаваньня прыехалі ад двух да чатырох мільёнаў паломнікаў, у тым ліку больш за 200 кіраўнікоў розных краінаў і міжнародных арганізацый. Паводле прадстаўнікоў Ватыкану, пакладзеныя адна ў адну тры труны зь целам папы пахавалі непадалёк ад таго месца ў склепе, дзе, як лічыцца, месьцяцца парэшткі Сьвятога Пятра – апостала, якога Ісус Хрыстос амаль 2 тысячы гадоў таму абраў для заснаваньня царквы. Папа, які нарадзіўся ў Польшчы, памёр у мінулую суботу ва ўзросьце 84 гадоў. Ягоны пантыфікат доўжыўся 26 гадоў і быў трэцім найдаўжэйшым у гісторыі.
XS
SM
MD
LG