Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 8 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 8 красавіка.

“Могилевскій вестник”, 1915 год:

“Ва ўсіх паштова-тэлеграфных і паштовых установах адкрыты продаж спэцыяльных паштовых картак для выкарыстаньня ў пісьмовых зносінах: а). замежнымі ваеннапалоннымі, якія знаходзяцца ў Імпэрыі; б). расейскім насельніцтвам пры адсылцы пісьмовых паведамленьняў на імя расейскіх ваеннапалонных за мяжу… Надалей да асобых распараджэньняў пісьмовыя паведамленьні на паштовых картках дазволена выкладаць на расейскай, францускай і нямецкай мовах. Карткі зь пісьмовым паведамленьнем на іншых мовах будуць дасылацца адрасатам, калі гэтыя мовы вядомыя ваеннай цэнзуры”.

“Звязда”, 1935 год. Нехта Роберман піша:

“Агульны недахоп у рабоце ўсёй партсеткі хлебакамбіната гэта тое, што ўсё прапагандысты вядуць заняткі толькі на рускай мове. Пры вывучэнні гісторыі партыі ніхто з іх не ўвязвае тэму з гісторыяй Беларусі, яе эканомікай і культурай. Тав. Постышэў у сваёй прамове на пленуме Кіеўскага гарадскога камітэта партыі 26 лютага ўказваў на неабходнасць “укараняць у партыйнае навучанне не толькі украінскую мову, а украінскую гісторыю, эканоміку і культуру. Калі мы гэтага не зробім, мы дапусцім вялікую памылку ў справе марксісцка-ленінскага выхавання членаў партыі і камсамола”. Нашы прапагандысты іменна такую вялікую памылку і дапускаюць, калі пры выкладанні ў школах ігнаруюць беларускую мову, гісторыю і эканоміку Беларусі”.

“Вечерний Минск”, 1985 год:

“Споўнілася трыццаць гадоў з дня выхаду ў сьвет першага нумару газэты “Голас Радзімы”… У розныя краіны закінуў лёс нашых суайчыньнікаў, але большасьць зь іх імкнуцца падтрымліваць сувязь з радзімай, цікавіцца жыцьцём нашай рэспублікі. Значную дапамогу ў гэтым робіць ім газэта “Голас Радзімы”. Яна нясе сваім замежным чытачам слова праўды аб нашай рэспубліцы, аб тым, як памнажае сваё матэрыяльнае, духоўнае багацьце беларуская сацыялістычная нацыя ў вялікай садружнасьці савецкіх народаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG