Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень пахаваньня Яна Паўла II – у Польшчы абвешчаны выходны дзень


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ўся Польшча разьвітвалася зь Янам Паўлам другім – у гэтай краіне дзень пахаваньня Папы абвешчаны выходным. Дакладна а 10-й раніцы гукі сырэнаў і званоў па ўсёй Польшчы паведамілі палякам пра пачатак цырымоніі пахаваньня Яна Паўла другога ў Ватыкане – вуліцы польскіх гарадоў імгненна апусьцелі. Перадае наш карэспандэнт з Варшавы.

Тыя, хто не хацеў заставацца ў гэтыя гадзіны ў хаце каля тэлевізара, сабраліся на цэнтральных плошчах сваіх гарадоў, каб разам маліцца і назіраць за цырымоніяй празь вялікія маніторы.

У Варшаве прагучалі 26 гарматных залпаў – адзін за кожны год пантыфікату Яна Паўла другога.

(Жыхар Варшавы: ) "Мне падаецца, што мы замала зьвяртаем увагі на тое, што наш Сьвяты айцец ужо ў небе і там просіць божай міласьці для нас. Цяпер жа ён больш можа, чым раней".

У Кракаве, дзе Ян Павал другі зьвяртаўся да вернікаў у часе сваёй апошняй пілігрымкі на радзіму ў 2002-м годзе, сабраліся для сумеснай малітвы каля мільёна чалавек.

(Вернік: ) "Я не паехаў у Ватыкан, хаця і вельмі гэтага хацеў. Таму ў гэты апошні дзень раблю ўсё магчымае, каб быць разам з нашым Сьвятым айцом".

Фота: На радзіме папы, у Вадавіцах.
XS
SM
MD
LG