Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 7 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 7 красавіка.

“Беларуская вёска”, 1925 год. Папярэджаньне Наркамфіна:

“У Маскве з’явіліся ў абарачэньні падробленыя палціны. Яны адчаканеныя зь вельмі мяккага сплаву з волава, алюмінія, сьвінца. Манэта лёгка рэжацца нажом, быццам пакрытая талькам, іздаёт тупы гук. Падробленая манэта цямнейшая за манэту сапраўднай чаканкі і на яе рабрыне адсутнічае надпіс. Намесьнік начальніка валютнага ўпраўленьня наркамфіну СССР т. Каралін паведаміў, што апошнім часам знойдзена некалькі фабрык падробленай манэты, галоўным чынам у правінцыі (Арэнбург, Самара)”.

“Беларуская крыніца”, 1935 год. Пра Дзень Волі ў Вільні:

“На заканчэньне ўрачыстасьці, беларускі хор пад кіраўніцтвам інж. А.Клімовіча, прапяяў вязанку мэлёдыйных мілагучных беларускіх песьняў. Асаблівую ўвагу зварочвалі на сябе беларускія народныя песьні, прыкладам песьня “Салавейка лугавы” гарманізацыі Бразіса, “Загарэўся сыры бор” гарманізацыі А.Стэповіча і іншыя. У канцы хор запяяў “Не пагаснуць зоркі ў небе…” — беларускі народны гімн, падчас пяяньня каторага ўсе прысутныя стаялі. На гэтым урачыстасьць пачаўшыся а гадзіне 8, кончылася а гадзіне 10 увечары”.

“Свободные новости”, 1995 год. Дзьмітры Булахаў:

“Напярэдадні выбараў кожны жадае паказаць сябе ў найбольш выгадным сьвятле. Але ёсьць нешта непахіснае, што яднае ўсіх — Закон, які, як мінімум, патрабуе павагі. І ўжо тым больш Канстытуцыя. Гэта не мэню ў моднай рэстарацыі, якое зьмяняецца ў залежнасьці ад вычудаў кліентаў. Дзяржава — не рэстарацыя, а Канстытуцыя — не мэню. Яна вымагае да сябе павагі, а не падладжваньня пад прыхамаці, чые б яны ні былі: прэзыдэнта, Булахава, Пятрова, Сідарава… Ніводная, самая добрая справа, ня можа быць вырашана мэтадам, які парушае Закон. Таму што пазьней усё будзе пастаўлена пад сумнеў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG