Лінкі ўнівэрсальнага доступу

– Каласок мой, дзіцятка маё! – Бабулечка, сонейка наша!


Валеры Дранчук, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

На Радаўніцу сярод абвечарэлых крыжоў знайшоў дарагую магілку – апошняе месца бабулі зь дзядулем. Павітаўся, запаліў сьвечку. Праз хвіліну адчуў, што мы размаўляем. Між намі ідзе цёплая, кроўная гутарка. І ў ёй выразна пазнаю асаблівыя словы бабы Зосі, якімі яна веціла-сустракала родных ды блізкіх у сваёй хаце. Сама – у белай хусьцінцы, завязанай пад бараду – быццам ясная зорка з чужога нязнанага сьвету.

– Мой кроўнічак дарагі! Мой каточак! – чую далёкі і блізкі голас. – Бабулька мая! Галубка мая! – адказваю шэптам. – Мой ты каласочак! – Бабулечка! Сонейка наша! – Салавейка ты мой! Яварочак мой родны! – Зязюлька наша! Бабулька наша!

– Маё ты дзіцятка! Галовачка любая! – Саколка мая! Бабулька мая! – Лябедзінька мой! Зоранька ясны! – Дзякуй, бабулечка! І Вам, наш дзядуняк, вялікі дзякуй. Паклон Вам! Сьветласьць векавечная няхай Вам сьвеціць! Гляджу на сьвечку. Змаўкаю. – Дзякуй, наш галубочак, за добрае слоўка. Хай Бог табе пасылае!

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)
XS
SM
MD
LG