Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўнамоцтвы парлямэнту Сэрбіі і Чарнагорыі падоўжылі


БЯЛГРАД. Кіраўнікі Сэрбіі і Чарнагорыі падпісалі пагадненьне аб зьменах у канстытуцыі, якія маюць умацаваць саюз дзьвюх рэспублік і адкрыць ім шлях да чальцоўства ў Эўразбвязе. Пасярэднікам на перамовах выступіў кіраўнік Эўразьвязу ў вонкавай палітыцы Хавіер Саляна. Паводле пагадненьня паўнамоцтвы саюзнага парлямэнту Сэрбіі і Чарнагорыі падаўжаюцца да таго часу пакуль абедзьве рэспублікі адначасова не правядуць асобныя выбары. Хавіер Саляна таксама вітаў супрацоўніцтва ўладаў Сэрбіі і Чарнагорыі з трыбуналам у справах ваенных злачынстваў. За апошнія два месяцы 10 высокіх вайсковых і паліцэйскіх чыноў патрапілі пад трыбунал.
XS
SM
MD
LG