Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зацьверджаньне адстаўкі Акаева зноў адклалі


БІШКЕК. Парлямэнт Кіргізіі адклаў да пятніцы абмеркаваньне пытаньня аб адстаўцы Аскара Акаева. Дэпутаты заслухалі заяву Акаева аб складаньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў , якая была падпісаная ў панядзелак у Маскве. Дэпутаты таксама паглядзелі відэазварот, у якім Акаеў заклікаў правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары. Разгляд пытаньня пра адстаўку Акаева пераносіўся некалькі разоў, некаторыя дэпутаты настойваюць на імпічмэнце Акаеву.
XS
SM
MD
LG