Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вернікі начуюць каля сабору Сьвятога Пятра


ВАТЫКАН. Групы вернікаў зьбіраюцца каля плошчы сьвятога Пятра ў Рыме, дзе яны усю ноч будуць чакаць цырымоніі пахаваньня папы рымскага Яна Паўла Другога. Пахаваньне мае пачацца аб адзінаццатай гадзіне па менскім часе. У цырымоніі возьмуць удзел лідэры больш чым паловы краінаў сьвету і ад двух да чатырох мільёнаў паломнікаў, якія на гэтым тыдні прыехалі ў Рым. Сёньня ў Кракаве, дзе Караль Вайтыла пражыў 40 гадоў, да таго як у 1978 годзе быў абраны папам, каля паўмільёна чалавек узялі ўдзел у імшы. Сёньня ж быў агучаны тэстамэнт папы. У тэстамэнце папа прыгадвае, што ў 2000 годзе, калі яму споўнілася 80 гадоў, ён думаў адмовіцца ад папства, аднак вырашыў замест гэтага маліцца, каб Бог даў яму зразумець, колькі часу заставацца і сілы працаваць.
XS
SM
MD
LG