Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры прэзыдэнты ЗША ўшанавалі ў Рыме памяць Яна Паўла Другога


ВАТЫКАН. У Ватыкане працягваецца разьвітаньне з Папам Янам Паўлам Другім. Болей як мільён чалавек ужо прайшлі ля труны зь целам пантыфіка. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, а таксама экс-прэзыдэнты ЗША Джордж Буш-старэйшы і Біл Клінтан, адразу ж як прыбылі ў Рым у сераду ўвечары, аддалі даніну павагі памерламу пантыфіку. У пятніцу раніцай Папа будзе пахаваны ў склепе пад саборам Сьвятога Пятра. Чакаецца, што ў пахаваньні возьмуць удзел каля 200 рэлігійных і палітычных лідэраў сьвету. 18 красавіка адбудзецца канкляў, на якім кардыналы распачнуць выбары новага кіраўніка рыма-каталіцкай царквы.
XS
SM
MD
LG