Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка выступіў у Кангрэсе ЗША


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка выступіў з прамоваю ў Кангрэсе ЗША. Юшчанка запэўніў канкрэсмэнаў, што грамадзянская супольнасьць у ягонай краіне разьвіваецца і папрасіў эканамічнай дапамогі для правядзеньня рэформаў.

(Юшчанка: ) “У Злучаных Штатаў Амэрыкі і Ўкраіны ёсьць супольныя стратэгічныя інтарэсы. Мы адзіныя ў галоўным: усюды, дзе можам, мы гатовыя падтрымаць свабоду. Мы гатовыя да такой адказнасьці, бо ведаем: калі ў некага аднялі свабоду, яе аднялі ў нас”.

Юшчанка паабяцаў памацніць дэмакратычныя інстытуты ва Ўкраіне й заклікаў Кангрэс падтрымаць Украіну ў яе намаганьнях уступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Нагадаўшы, што Ўкраіна адмяніла візавы рэжым для грамадзянаў ЗША, Юшчанка прасіў Кангрэс зрабіць сустрэчны крок для ўкраінскіх студэнтаў, бізнэсоўцаў і палітыкаў. Юшчанка запрапанаваў Злучаным Штатам “стратэгічнае партнэрства” з Украінаю.
XS
SM
MD
LG