Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнтам Іраку стаў курд Талябані


БАГДАД. Парлямэнт Іраку абраў на пасаду прэзыдэнта краіны курдзкага палітыка Джаляля Талябані. Выступаючы перад дэпутатамі, Талябані заявіў: “Мы хочам зьяднаць ірацкі народ на аснове свабоднага выбару і дасягнуць поўнай роўнасьці ў правох і абавязках – без дыскрымінацыі паводле рэлігійнай, этнічнай або расавай адзнакі. Мір тым, хто ідзе правільнай дарогаю”. Віцэ-прэзыдэнтамі Іраку дэпутаты абралі шыіта Адэля Абдула Махдзі й суніта Газі аль-Явара.

У чацьвер ірацкі парлямэнт мае прызначыць прэм’ер-міністра краіны. Чакаецца, што гэтую пасаду зойме прадстаўнік шыітаў Ібрагім Джаафары.
XS
SM
MD
LG