Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшая пілігрымка палякаў у Рым


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня палякі накіраваліся ў найвялікшую ў сваёй гісторыіі пілігрымку – на пахаваньні Яна Паўла другога іх будзе ад аднаго да двух мільёнаў.

Ня гледзячы на тое, што авіялініі выкарысталі ўсе рэзэрвы, каб накіраваць у гэтыя дні ў Рым як мага больш самалётаў, квіткоў на іх ужо няма. Гэтаксама і чыгунка: з Польшчы ў Італію паедуць 6 дадатковых цягнікоў, у іх таксама ўжо няма месцаў.

(Супрацоўнік чыгункі: ) “Квіткі да Рыму ў гэтыя дні таньнейшыя, бо мы адмаўляемся ад свайго прыбытку – у цане квітка толькі тыя грошы, што трэба заплаціць замежным чыгункам”.

Сотні тысячаў палякаў едуць ў Рым уласнымі аўтамабілямі, з турыстычнымі фірмамі, з прафсаюзнымі пілігрымкамі, а таксама праз свае прыходы. Толькі ад аднаго варшаўскага касьцёла сьвятой Ганны паедуць 8 аўтобусаў.

(Пілігрым: ) “Гэта ня так важна, што мы можам нічога ў Ватыкане і не пабачыць, бо там будуць мільёны людзей. Галоўнае - там у гэты момант быць”.

На польскіх аўтастрадах гэтымі днямі можна сустрэць і людзей, якія ня маюць грошай на квіткі і хочуць праехаць паўтары тысячы кілямэтраў да Рыму аўтастопам.
XS
SM
MD
LG