Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Міжнародны крымінальны суд перададзены сьпіс падазраваных у злачынствах у Дарфуры


НЬЮ-ЁРК. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў перадала Міжнароднаму крымінальнаму суду сьпіс, у які болей як 50 падазраваных у масавым забойстве цывільных жыхароў у суданскай правінцыі Дарфур. За два гады ў Дарфуры былі забітыя дзесяткі тысячаў людзей, болей як 2 мільёны ўцяклі са сваіх дамоў. Міжнародныя правабарончыя групы абвінавачваюць улады Судану ў падтрымцы арабскіх фармаваньняў, якія нападаюць на афрыканскае насельніцтва правінцыі.
XS
SM
MD
LG