Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пахаваньне папы прыбудуць каля 4 мільёнаў паломнікаў


ВАРШАВА. Сёньня ў польскай сталіцы больш чым 150 тысячаў чалавек узялі ўдзел у імшы за спачын душы Яна Паўла ІІ. Набажэнства адбылося на плошчы Пілсудзкага, дзе папа праводзіў набажэнства падчас візыту ў Польшчу ў 1979 годзе. Той ягоны выступ быў успрыняты як сыгнал да змаганьня з камуністычным рэжымам. Кардыналы Рымска-каталіцкай царквы пакуль ня здолелі прызначыць дату канклаву, на якім будзе абраны новы папа рымскі. Тым часам дзесяткі тысячаў чалавек сабраліся каля сабору Сьвятога Пятра, дзе працягваецца цырымонія разьвітаньня з Папам Янам Паўлам ІІ. Пантыфік памёр 2 красавіка, ён будзе пахаваны ў пятніцу ў сутарэньнях Сабора Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Арганізатары заяўляюць, што на пахаваньне прыбудуць каля 4 мільёнаў паломнікаў, у тым ліку 2 мільёны палякаў.
XS
SM
MD
LG