Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Ірану пра перамовы аб ядзернай праграме


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Ірану Мохамэд Хатамі заявіў сёньня, што ў часе перамоваў паміж прадстаўнікамі Ірану і Эўразьвязу наконт ядзернай праграмы Ірану быў дасягнуты прагрэс. Гэтую заяву ён зрабіў пасьля перамоваў з францускім прэзыдэнтам Жакам Шыракам у Парыжы. 29 красавіка ў Лёндане лідэры Ірану, Вялікабрытаніі, Францыі і Нямеччыны сустрэнуцца, каб абмеркаваць прапанову Ірану праводзіць узбагачэньне ўрану ў мірных мэтах і ў невялікіх памерах.
XS
SM
MD
LG