Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: Беларусь адзіная краіна Эўропы, якая ўжывае сьмяротнае пакараньне


Аляксей Знаткевіч, Прага Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” у сваёй справаздачы за 2004 год паведаміла, што ўсё болей краінаў адмаўляюцца ад сьмяротнага пакараньня. Але пры гэтым за мінулы год было пакарана сьмерцю найбольш людзей, чым у любы іншы з апошніх 25 гадоў.

Свой ўнёсак ў гэта зрабіла і Беларусь, гаворыць прадстаўніца “Amnesty International” Эда Дабравольна.

(Дабравольна: ) “Адзіная краіна ў Эўропе, якая дагэтуль ужывае сьмяротнае пакараньне – гэта Беларусь, і мы паведамілі пра пяць выпадкаў сьмяротнага пакараньня летась”.

Спадарыня Дабравольна кажа, што ў СНД акрамя Беларусі сьмяротнае пакараньне ўжывае толькі Ўзбэкістан, і абедзьве краіны не паведамляюць афіцыйна пра некаторыя выпадкі такога пакараньня.

(Дабравольна: ) “У 2004 годзе мы паведамлялі пра сьмяротныя пакараньні ва Ўзбэкістане. Мы задакумэнтавалі прынамсі 4 пакараньні, і прынамсі 50 чалавек былі асуджаныя да сьмерці. Я б хацела падкрэсьліць, што судовая сыстэма ва Ўзбэкістане – а таксама ў Беларусі – стварае магчымасьці для судовых памылак. Таму мы маем інфармацыю пра тое, што людзей асуджаюць да сьмерці на несправядлівых судах, а таксама на аснове прызнаньняў, выцягнутых праз катаваньні”.
XS
SM
MD
LG