Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты Горацкай акадэміі незадаволеныя


Ул. інф. Як мы паведамлялі раней, у Горацкай сельгасакадэміі скасавалі сыстэму студэнцкіх вытворчых практык за мяжой. Летась з акадэміі на практыку за мяжу выяжджала 600 студэнтаў, у асноўным на фэрмы ў Вялікабрытанію.

Цяпер каб адпраўляць студэнтаў за мяжу, трэба мець ліцэнзію, а ў акадэміі яе няма. Студэнты Горацкай акадэміі незадаволеныя такой сытуацыяй. Вось што сказаў нашай карэспандэнтцы адзін са студэнтаў акадэміі:

(Студэнт: ) “Некаторыя кажуць, што ўвогуле паступалі сюды ў акадэмію з-за таго, што тут ёсьць такая магчымасьць, як выезд за мяжу, і заробкі там неблагія. І выказваюцца думкі наконт таго, што вінаватае і кіраўніцтва краіны, напэўна, бо яно мае незразумелую пазыцыю што да выездаў за мяжу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG