Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анатоль Паўловіч: Беларусь мусіць быць гатовай да ўсясьветных цэнаў на газ


Ул. інф. Беларусі трэба быць гатовай да ўсясьветных цэнаў на газ нягледзячы на часовыя пагадненьні з Расеяй, заявіў агенцтву “Інтэфакс” Анатоль Паўловіч, які ўзначальвае ў палаце прадстаўнікоў камісію, што займаецца сярод іншага пытаньнямі прамысловасьці і энэргазабесьпячэньня.

Паўловіч сказаў, што як толькі Расея далучыцца да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі, яна падыме цэны на газ для Беларусі да ўсясьветнага роўню.

Нагадаем, у панядзелак прэзыдэнты Беларусі і Расеі заявілі на прэсавай канфэрэнцыі ў расейскім горадзе Сочы, што цана на газ для Беларусі ў наступным годзе застанецца на сёлетнім роўні – каля 47 даляраў за 1000 кубамэтраў. Узамен, Беларусь захавае цану на транзыт газу праз сваю тэрыторыю і дасьць расейскай газавай манаполіі “Газпром” падатковыя льготы і ўчасткі зямлі ў арэнду для пабудовы інфраструктуры, каб транспартаваць газ празь Беларусь.
XS
SM
MD
LG