Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША супраць таго, каб Эўразьвяз зьняў эмбарга на продаж зброі Кітаю


БРУСЭЛЬ ЗША папярэдзілі, што калі Эўразьвяз адменіць забарону на продаж зброі Кітаю, ЗША вымушаныя будуць зрабіць “контрзахады”. Намесьнік дзяржсакратара Робэрт Зойлік заявіў сёньня ў Брусэлі, што Эўропа дае Кітаю няправільнае пасланьне, нават разглядаючы такую магчымасьць. Паводле Зойліка, адмена забароны на продаж зброі Кітаю не была б добрым знакам для Эўрапейска-амэрыканскіх дачыненьняў. Эмбарго на продаж зброі Кітаю было ўведзенае Эўразьвязам у 1989 годзе пасьля гвалтоўнага здушэньня кітайскімі ўладамі дэмакратычных пратэстаў на плошчы Таньаньмэнь у Пэкіне
XS
SM
MD
LG