Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Кіргыстану сёньня адклаў разгляд пытаньня аб адстаўцы Акаева


Былы прэзыдэнт Кіргыстану Аскар Акаеў заклікаў кіргіскі народ працягваць свой шлях да дэмакратыі. У інтэрвію расейскаму інфармацыйнаму агенству ІТАР-ТАСС, Акаеў выказаў пажаданьне, каб прэзыдэнцкія выбары, прызначаныя на чэрвень, прайшлі мірна, у дэмакратычнай атмасфэры, празрыста, і справядліва. Паводле Акаева, ён і яго сям’я будуць удзельнічаць у галасаваньня толькі як выбаршчыкі. Парлямэнт Кіргыстану сёньня з-за адсутнасьці кворуму адклаў разгляд пытаньня аб адстаўцы Акаева. Заяву аб складаньні сваіх паўнамоцтваў Акаеў падпісаў у панядзелак у Маскве
XS
SM
MD
LG