Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца разьвітаньне з Папам Янам Паўлам Другім


РЫМ. У Рыме працягваецца трохдзённая цырымонія разьвітаньня з Папам Янам Паўлам Другім, які памёр у суботу. Тысячы людзей прыходзяць у сабор Сьвятога Пятра, куды ў панядзелак жалобная працэсія перанесла цела пантыфіка з Апостальскага палацу ў Ватыкане. Доступ у сабор практычна ня будзе спыняцца да раніцы пятніцы, калі адбудзецца пахаваньне. Ян Павал Другі будзе пахаваны ў склепе пад саборам Сьвятога Пятра. На пахаваньні будуць прысутнічаць лідэры многіх краінаў сьвету.
XS
SM
MD
LG