Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела Папы Рымскага перанесена ў Базыліку Сьвятога Пятра


ВАТЫКАН. Цела Папы Рымскага Яна Паўла Другога перанесена з Апостальскага палацу ў Базыліку Сьвятога Пятра. Жалобную працэсію ўзначаліў кардынал-камэрлэнго Эдуарда Марцінэс Сомала, які да абраньня новага Папы выконвае абавязкі кіраўніка рымска-каталіцкай царквы. На плошчы Сьвятога Пятра сабраліся дзесяткі тысячаў людзей. Пахаваньне адбудзецца ў пятніцу раніцай – у склепе базылікі. Чакаецца, што разьвітацца з пантыфікам у Рым прыбудуць да двух мільёнаў чалавек, сотні замежных лідэраў, у тым ліку прэзыдэнты ЗША і Францыі, прэм’ер-міністры Вялікай Брытаніі і Расеі, Генэральны сакратар ААН Кофі Анан. Брытанскую карону будзе прадстаўляць прынц Чарльз. Сход кардыналаў будзе кіраваць справамі Ватыкану да абраньня новага папы. Пазьней у гэтым месяцы кардыналы Рымска-каталіцкай царквы пачнуць працэс выбараў новага папы рымскага. Ян Павал Другі памёр ў суботу ва ўзросьце 84 гадоў.
XS
SM
MD
LG