Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Украіны


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вітае посьпехі Украіны на шляху дэмакратызацыі. Сёньня ў часе сустрэчы ў Белым Доме з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам Джордж Буш назваў яго сымбалем імкненьня чалавека да свабоды і дэмакратыі. Джордж Буш заявіў, што Украіна і ЗША маюць агульную мэту – працаваць дзеля свабоды ў іншых краінах. Амэрыканскі лідэр адзначыў, што да “аранжавай рэвалюцыі” можна ставіцца як да этапу ў гісторыі Украіны, але гэтая рэвалюцыя яшчэ і ўвасабляе рэвалюцыі ў іншых краінах. У сераду прэзыдэнт Украіны выступіць на сумесным паседжаньні абодвух Палат амэрыканскага Кангрэсу.
XS
SM
MD
LG