Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Савудаўскай Арабіі забілі меркаваных тэрарыстаў


РЫЯД. Міністэрства ўнутраных спраў Савудаўскай Арабіі паведаміла, што службы бясьпекі гэтай краіны забілі сямёх меркаваных ваяўнікоў тэрарыстычнай сеткі аль-Кайда ў перастрэлцы ў нядзелю. Паводле міністэрства, некалькі афіцэраў бясьпекі былі параненыя ў гэтай перастрэлцы, што адбылася ў мястэчку ар-Рас, прыкладна за 350 кілямэтраў па паўночны захад ад савудаўскай сталіцы, Рыяду. За апошнія два гады ў Савудаўскай Арабіі адбываліся шматлікія самагубчыя выбухі, выкраданьні людзей і перастрэлкі, ў якіх савудаўскія ўлады вінавацілі сетку аль-Кайда і яе хаўрусьнікаў.
XS
SM
MD
LG