Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папу пахаваюць у Базыліцы Сьвятога Пятра


ВАТЫКАН. Кіраўніцтва Ватыкану абвясьціла, што памерлага папу рымскага Яна Паўла ІІ пахаваюць у пятніцу ў склепе Базылікі Сьвятога Пятра. Цела Яна Паўла сёньня разьмясьцілі ў Базыліцы сьвятога Пятра і прабудзе там тры дні, каб людзі маглі прыйсьці разьвітацца з папам. Такія рашэньні прыняў сход кардыналаў, які будзе кіраваць справамі Ватыкану да абраньня новага папы. Больш за 100 тысяч чалавек сабраліся на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане ў нядзелю на імшу ў памяць аб пантыфіку, які памёр ў суботу ва ўзросьце 84 гадоў. Чакаецца, што на пахавальную службу на плошчы Сьвятога Пятра ў Рым прыедуць каля двух мільёнаў чалавек. Пазьней у гэтым месяцы кардыналы Рымска-каталіцкай царквы пачнуць працэс выбараў новага папы рымскага.
XS
SM
MD
LG