Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вароніна пераабралі прэзыдэнтам Малдовы


КІШЫНЭЎ. Парлямэнт Малдовы сёньня пераабраў прадстаўніка камуністаў Уладзімера Вароніна прэзыдэнтам гэтай краіны. Варонін атрымаў 75 галасоў у сваю падтрымку, неабходны мінімум быў 61 голас. Партыя камуністаў мае 56 месцаў са 101 у малдаўскім парлямэнце. Падчас сваёй першай выбарчай кампаніі і на пачатку свайго кіраваньня Варонін заяўляў пра збліжэньне з Расеяй – цяпер, аднак, ён абвінавачвае Расею ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Малдовы, бо Расея адмаўляецца вывесьці войскі з сэпаратысцкага рэгіёну Прыднястроўе.
XS
SM
MD
LG